ДУА "Пліская дзіцячы сад -

сярэдняя школа

Глыбоцкага раёна" 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Над сайтам працуюць:

Труханава Т.Г., настаўніца інфарматыкі

і Труханава А.А., вучаніца 8 класа.

 

 

Удзячны за ўвагу!

  Летапіс вёскі Пліса

Пліса, вёска ў Глыбоцкім раёне, на беразе возера Пліса, каля вытоку р. Мнюта. Цэнтр сельскага  Савета, за 21 км. на ўсход ад Глыбокага, 10 км. ад чыгуначнай станцыі Падсвілле, на аўтамабільнай дарозе Глыбокае – Полацк.

Творчая праца  

“ Паміж мінулым і будучым”

 Распрацавана:

настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства Думшанка Л.Р.,

вучаніцамі 9 класа : Усовіч Марынай, Няміра Ганнай.

 

 

І зноў сюды ахвотна еду

У пліса, роднае мястэчка,

Дзе чыстае, як слёзка, неба

І Мнюціца, дзяцінства рэчка.

Тут дыяментная, жывая

Раса на утравелай сцежцы…

Радзіма, любая, малая,

Ды большай і няма, здаецца.

 

Ю. Касцюк

 

 

Гэта вялікае счасце, калі недзе есць месца, якое чакае цябе, каб затуліць крылом спакою і зрабіць мацнейшым. Месца, чыё імя ты часта паўтараеш у думках, як імя блізкага чалавека, шукаючы і заўсёды знаходзячы нейкі патаемны сэнс з усё новымі і новымі адценнямі.

Любоў да месца, дзе ты нарадзіўся і жывеш – вялікая таямніца, у якой не легка прызнацца.

Для нас такое месца – вёска Пліса. Мы тут нарадзіліся і жывем, тут мы закахаліся на ўсе жыцце у родныя мясціны, у сваю святую Бацькаўшчыну, яе мову і краявіды.

Нягледзячы на ўзлеты і падзенні, нягоды і ліхалецці, Пліса захавала у сваёй душы чысціню і высакароднасць. Наша любая вёска здольна вылечыць ад жыцёвай мітусні і прымусіць падумаць пра вечнае, успомніць, хто мы, адкуль і куды ідзем.

Мы назаўсёды ўлюблены ў гэты наўздзіў пекны, чысты куточак нашай зямлі беларускай.

І гэта конкурсная праца дань павагі і ўдзячнасці роднай вёсцы Пліса.

 

Наша вёска знаходзіцца ля возера Пліса, ад якога і атрымала сваю назву. На паўднёвым беразе возера ёсць гара, якую ў народзе называюць Замкавай, захавалася легенда аб гэтай гары.

“ У даўнія-даўнія часы на Замкавай гары быў замак, дзе жылі князь і дзве яго прыгажуні дачкі: старэйшая Марыя, якую бацька ласкава называў Манюціцай, і  малодшая Люцыя, якую бацька называў ласкава Люціцай. Побач, на  беразе возера, жыла сям’я рыбака.

Ішоў час, раслі дзеці ў гэтых сем’ях. І калі сталі дарослымі, старэйшая дачка Марыя пакахала сына рыбака, якога часта сустракала на беразе возера, калі той дастаўляў у замак рыбу для княжацкага стала. Але стары князь не мог згадзіцца з выбарам дачкі. У адну з цёмных начэй, калі Марыя пайшла на спатканне з любым, людзі князя схапілі юнака і больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторы час знікла і Марыя. Хадзілі чуткі, што хтосьці бачыў, як дзяўчына кінулася ў возера. Доўга шукала і гукала сваю сястру Люцыя, але ўсё было дарэмна. Аднаго разу не стала і Люцыі. Што з ёй стала, так ніхто і не даведаўся”.

Мінуў час, не стала замка на гэтай гары, але гісторыя яго засталася ў назве рэчак. Адна рэчка-Мнюта (ад Мнюціцы) ціха выцякае з возера Пліса на прастор лугоў і палёў, нібыта хоча паведаміць свету аб нечым таямнічым і сумотным, аб трагічным лёсе кожнага. А другая рэчка,  Люціца, упадае ў возера, нібыта імкнецца ў ім штосьці адшукаць, як шукала калісь маладая княгіня сваю старэйшую сястру.

Людзі ля вытокаў Мнюты сяліліся з даўніх часоў. Вельмі ж прыдатныя для гэтага мясціны. Вады побач -  колькі хочаш! Вакол лес, урадлівая пойма ракі. Возера і рака -  рыбныя, лясы -  грыбныя і ягадныя, багатыя звяр’ём. Жыві, толькі не лянуйся. І людзі не ленаваліся.

Першыя стаянкі эпохі неаліту, выяўлены археолагам Э.М.Зайкоўскім у 1980-1982гг. Яны датуюцца IV- III тысячагоддзямі да н. э. Тут археолагі выявілі рэшткі  керамічных вырабаў з насечкамі. Ямкамі і нават з тэкстыльным арнаментам, знойдзены прылады працы.

Ёсць у Плісе і больш позняя стаянка, яна датуецца V-IX стагоддзямі н.э. Тут знойдзены жаночыя ўпрыгожванні з дроту, пацеркі.

А вось першае пісьмовае ўпамінанне пра Пліса адносіцца да 7 ліпеня 1507 года. Гэта прывілей караля Жыгімонта I рэчыцкім Мечніковічам-Петухам, у якім пацвяржаецца купля-прадажа “вечным правом имениче, названное Плису, з трома фольварками, селом Блошниками, из тых сел принадлежностями, полями з огородами, будованием дворным и гуменным» Мікалаем Аляксандравічам Петухам у князя Канстанціна Астрожскага.

Пліса, як мястэчка, упамінаецца ў полацкай рэвізіі 1552 года, дзе азначала, што Пліса мела 63 двары. На карце Полацкага ваяводства, выкананай вядомым каралеўскім картографам С.Пахалавіцкім у 1579 годзе, Пліса абазначалася як паселішча. Каля  1624 года частка пліскіх зямель была маёмасцю Рыгора Іванавіча Падбіпенты. Па фундушавым запісе Іосіфа Іванавіча Корсака ў 1642 годзе Удзелаўскі францысканскі кляштар з касцёлам атрымаў дазвол на рыбалоўства ў пліскіх азёрах. У 1670 годзе мястэчка Пліса полацкаму земскаму суддзі Іосіфу Львовічу Корсаку.

Зноў Пліса ўпамінаецца ў прывілеі караля Рэчы Паспалітай  Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад 15 жніўня 1788 года, па якому ў мястэчку дазвалялася праводзіць штотыднёвыя кірмашы ў нядзелю, на якіх прадавалася і абменьваліся розныя мясцовыя і прывезеныя тавары.

Пазней Пліса перайшло ў валоданне патомкаў вядомага на Глыбоччыне шляхецкага роду Дэспатаў-Зяновічаў, якія былі яго гаспадарамі да канца мінулага стагоддзя.

У канцы XVIII стагоддзя тут знаходзіліся: гаспадарскі дом, драўляная ўніяцкая царква, праваслаўная - у цэнтры мястэчка, каталіцкая капліца - у цэнтры Зарэчча, дзве карчмы, на рэчцы працаваў млын на чатыры паставы, шэсць крам. Пліса было цэнтрам воласці. Тут жылі беларусы, яўрэі, рускія, палякі, люд рамесны, гандлёвы, земляробчы.

Пры другім падзеле РП у 1793 годзе Пліса адышло да Расійскай імперыі, застаўшыся цэнтрам воласці.

Не абыйшла нашу вёску і Айчынная вайна 1812 года. Аб удзеле плішан у вайне з французамі звестак няма, а вось па дарозе Полацк-Вільня, якая праходзіла праз вёску Пліса, рухаліся абозы бежанцаў. Пра гэтыя падзеі расказваецца ў кнізе “Запіскі бежанцаў”.

З 1863 года пачала працаваць пачатковая школа, у фальварку Пліса былі 63 жыхары, працаваў завод па вырабе гарэлкі і віна.

У 1887 годзе у мястэчку Пліса было 75 дамоў і 651 жыхар. Тут дзейнічалі парафіяльная царква, яўрэйская сінагога, капліца на могілках.

У 1897 годзе у мястэчку пражывала 899 жыхароў.

Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года дайшла да нашых мясцін у лістападзе.

У раёне была ўстаноўлена Савецкая ўлада. Аднак у 1918 годзе наш край акупіравалі кайзераўскія войскі, а ў лютым – сакавіку 1919 года -  польскія легіянеры. Буржуазна-памешчыцкая Польша рыхтавала ваенную кампанію супраць савецкай рэспублікі. Белапалякі  адхілілі Савецкія мірныя прапановы і ў красавіку 1920 года перайшлі ў наступленне. Вось што піша аб гэтых падзеях у кнізе ўспамінаў “Справа ўсяго жыцця” маршал Савецкага Саюза Аляксандр Міхайлавіч Васілеўскі, які быў намеснікам камандзіра 96 палка 11 стралковай петраградскай дывізіі 15 арміі “З пераменным поспехам бой працягваўся да 2 чэрвеня, пасля чаго 113 дывізія, як і ўвесь Заходні фронт,  пачала адсупаць праз Докшыцы, станцыю Падсвілле і раён возера Пліса”. Падзеі грознага 1920 года прайшлі і па нашых дарогах.

4 ліпеня пачалося наступленне Заходняга фронту. Чырвоная армія дайшла да Варшавы, але з-за моцнага супраціўлення палякаў ёй прыйшлося адступіць.

У сакавіку 1921 года ў Рызе быў падпісаны мірны дагавор, па якому Заходняя Беларусь, у тым ліку і Пліса, адышлі ў склад Польшчы.

Па афіцыйных данных у 1930 годзе ў мястэчку Пліса пражывала 865 жахароў, з іх 302 яўрэі, што складала амаль 35% насельніцтва. Можна выказаць дагадку, што колькасць  беларусаў да пачатку Вялікай Айчыннай вайны  зменшылася, бо у 30-я гады яны даволі актыўна выязджалі на заробкі ў  Францыю, ці другія краіны Заходняй Еўропы. Жанчыны выязжалі на заробкі  ў Латвію.  Насельніцтва было мабільным.

Як развівалася гаспадарка Плісы ў вызначаны перыяд?  Пачнем з гаспадарчага жыцця яўрэяў. У матэрыяльным плане яўрэйскія сем’і былі рознымі. Адны былі  ўласнікамі  прадпрыемстваў, у асноўным саматужных, другія гандлярамі, арэндавалі зямлю, былі рамеснікамі.

Самым багатым яўрэям быў Евін Геніховіч, які меў лесапілку ў Бабруйшчыне і смалакурню каля Плісы ў Юзефове. (смалакурня – гэта прадпрыемства для гонкі смалы і шкіпінару з сасновага асмолу, таму размяшчалася яна ў лесе, дзе здабываецца пневы асмол) Выкарыстоўвалі смалу для прасмолкі рачных і марскіх суднаў, канатаў, рыбацкіх невадаў і другіх патрэб.

Яўрэі валодалі саматужнымі вапеніцамі. Іх было дзве, адна з аднаго баку Пліса, другая з другога. Камні-вапнякі збіраліся з ваколіц ( на гэтым зараблялі грошы малыя дзеці, збіралі і прадавалі) потым перапальваліся і атрымоўвалася вапна.

Значная частка яўрэяў займалася гандлем. Амаль кожны яўрэйскі дом – гэта яшчэ і магазін, дзе можна было купіць ўсе. Магазіны былі спецыялізаваныя, напрыклад , хлеба-булачны Фегельмана ( гавораць булкі там былі на самой справе смачнымі), ці так званы жалезны, дзе прадавалі вырабы з жалеза. Большасць жа магазінаў было універсальнымі, прадаваліся тавары першай неабходнасці. Паколькі магазінаў было шмат, існавала і канкурэнцыя. Уладальнікі крамаў стоячы на ганку зазывалі праходзячых на вуліцы зайсці да іх і набыць пакупкі. Для таго, каб пакупнікі станавіліся пастаяннымі кліентамі, тавар маглі даваць у доўг.

У Плісе таго часу былі дзве карчмы, якія таксама прыналежалі яўрэям. Адна з іх знаходзілася у цэнтры Пліса, другая у Чорным ручаі. І адна і другая адносіліся да шынковых (тыпу харчэўні). Наведавальнікамі карчмы былі ў асноўным  местачкоўцы, называлі яе півярня.

Адзін раз у нядзелю ( у сераду) у мястэчку праводзіўся кірмаш, на якім можна было купіць усю сельскагаспадарчую прадукцыю (свініну, бульбу, зярно). Прыязджалі з навакольных весак і частку выручаных грошы астаўлялі там жа ў крамах Пліса.

Для напаўнення крам таварамі  яўрэі арганізоўвалі  абозы  з беларускага насельніцтва, якія адпраўляліся у Вільню за таварам. Туды ж магла адпраўляцца прадукцыя мясцовых прадпрыемстваў. Абозы адпраўляліся тры-чатыры разы ў год.

Некаторыя яўрэі займаліся вызначанным рамяством: часалі воўну, шылі адзенне, рамантавалі абутак.

Была ў Плісе цырульня, дзе можна было зрабіць прычоску, аптэка, якая прыналежыла знакамітаму ўрачу з Лужок   Мендэлю.

Па тых жа афіцыйных даных у 1930 годзе  насельніцтву Пліса належала 662 дзесяціны зямлі. Многа гэта ці мала, калі дзесяціна роўна 1,09 га? Гэта залежыць ад таго, якой колькасцю дзесяцін, валодала сям’я.  Калі ў сям’і было 10 і больш дзесяцін гэта азначала, што сям’я была дастаткова добра забяспечана, але такіх местачкоўцаў былі адзінкі, большасць з іх валодала ад 1 да 5 дзесяцін зямлі, а вось гэтага ужо было не дастаткова, каб нармальна жыць. Невялікія надзелы зямлі былі звязаны з тым, што бацька павінен быў падзяліць зямлю паміж сваімі дарослымі дзяцьмі. Таму частка плішан зарабляла грошы займаючыся будаўніцтвам, працавала на чыгунцы ў Падсвілле, займалася ловам рыбы, працавала ў лесе.

У гэтыя ж гады з’явіўся ў Плісе і малаказавод. Яго будаўніцтва пачалося ў 1933 годзе, будавалі яго фіны і ён з’яўляўся ўласнасцю некалькіх памешчыкаў, называўся спулдзельня млечарска. Асноўным уладальнікам быў граф Берастоўскі. На заводзе перапрацоўвалі малако з памешчацкіх ферм, здавала малако і мясцовае насельніцтва. Ужо ў тыя гады у Плісе вырабляліся рознага гатунку сыры ( у тым ліку і галандскі) і вывозіліся на продаж у вялікія гарады. Яшчэ з ранейшых часоў у Плісе функцыянаваў млын на чатыры паставы, які скарэй за ўсе прыналежаў дзяржаве, працавалі там беларусы.

У мястэчку існаваў маентак пана Паўлоўскага, які валодаў 801 дзесяцінай зямлі, і ў якога працавала 20 пастаянных наемных рабочых, якія жылі ў бараках за гаспадарчымі пабудовамі. Працавалі ў яго і беззямельныя плішане. Калі зямлі не было, або было не дастаткова, жанчыны і мужчыны наймаліся на сезоныя работы, былі прыслугай у больш забяспечанных местачкоўцаў.

Грошы зараблялі, хто як мог. Можна прывесці анекдатычны выпадак з жыцця плішан.  Пан Паўлоўскі у другой палове 30-х гадоў жаніўся на палячцы, якая вельмі любіла , калі з ей віталіся і цалавалі руку. Амаль кожны дзень яна рабіла вандроўкі па Плісе і давала грошы ( 100 грош – 1 злоты) усім , хто яе вітаў і цалаваў руку. Паколькі вуліц у Плісе было некалькі, вандроўка працягвалася некалькі хвілін,  адзін з плішан  па прозвішчу – Крывец паспяваў некалькі разоў  з ей паздаровацца і атрымаць грошы. Аднаго разу ён сумеў гэта зрабіць некалькі разоў. Але, у апошні раз у пані закончыліся грошы, і яна прыказала свайму кучару зняць балахон і аддаць яго прывітаўшаму.

З гэтага часу яго празвалі Крывец-Балахон, а яго нашчадкаў Балахонамі. Гэты факт сведчыць, што і ў тыя далекія ад нас гады людзі былі прадпрымальнымі, не цураліся ніякіх магчымасцей зарабіць грошы.

Хаця большасць местачкоўцаў разлічвала не на падачкі, а добра ведала, што дабрабыт сем’і можна стварыць толькі працай, хоць і цяжкай, але добрасумленнай.

17 верасня 1939 года Чырвоная Армія вызваліла наш край ад прыгнету польскіх магнатаў.

15 студзеня 1940 года Пліса становіцца цэнтрам раёна. Першымі кіраўнікамі ў раёне былі: Тарасенка Афанасій Гаўрылавіч – сакратар райкома партыі, Бруй Якаў Фёдаравіч – старшыня райвыканкама. У пачатку 1940 года адбыліся выбары ў мясцовыя саветы. Першым старшыней Пліскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў быў абраны Паляк Дзмітрый Андрэевіч. У гэты час тут было пабудавана шмат адміністрацыйных будынкаў, клуб, які знаходзіўся на вуглу вуліцы Кастрычніцкай, райком партыі, ваенкамат, народны суд. Многія мясцовыя жыхары станавіліся ў рады актывістаў Савецкай улады. У Плісе была адкрыта хата-чытальня, дзе людзі ўпершыню ўбачылі кнігі на беларускай мове, моладзь актыўна прымала ўдзел у мастацкай самадзейнасці, быў адкрыты дзіцячы сад.

22 чэрвеня 1941 года фашысцкая Германія напала на Савецкі Саюз, а ў першыя дні ліпеня  нямецкія акупанты занялі наша мястэчка Пліса.

У Плісе размясціліся нямецкі гарнізон і  паліцэйская ўправа. Насупраць урачэбнай амбулаторыі была турма, якую ў вёсцы называлі  “пастарунак”. У мястэчку дзейнічаў каменданцкі час,  і пазней 22 гадзін хадзіць па вуліцах вёскі забаранялася. Праз кожныя дзве гадзіны хадзіў канвой, асабліва моцна кантраляваліся акраінныя вуліцы мястэчка. Немецкая ўправа, якая знаходзілася на месцы сучаснага промкамбіната, была агароджана дротам, там пастаянна быў паставы. Першы дзень прыходу немцаў  у мястэчка нічога благога не прадвяшчаў. Частка жыхароў Плісы  нават пайшла ў цэнтр, каб паглядзець, хто такія немцы. У гэты дзень яны задобрылі мясцовае насельніцтва раздачай хлеба. Але гэта быў толькі першы дзень акупацыі. А потым пачынае ўсталёўвацца “новы парадак”. І ў першыя дні ліпеня, на беразе возера, каля заходніх могілак быў расстраляны першы старшыня калгаса “17 верасня” Стукан Фёдар. Адным з першых, каго арыштавалі, быў Паляк Дзмітрый Андрэевіч – старшыня Пліскага савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў. Але ён быў памілаваны па хадатайніцтву аднавяскоўцаў, сярод якіх быў і мясцовы настаяцель царквы Пазняк Філіп Філіпавіч, з просьбай якога немцы не маглі не лічыцца ў першыя дні вайны. Цяжкім і жудасным аказаўся лёс яўрэйскага насельніцтва нашага мястэчка. Яўрэяў у Плісе пражывала шмат, яны займаліся гандлем, рамяством, былі ўладальнікамі крам, невялікіх прадпрыемстваў.

Жылі ў асноўным на вуліцах Леніна і Зарэчнай.

Праз нядзелю пасля акупацыі большасць яўрэйскіх мужчын пагналі на пракладку дарог. Забіваць сталі з вясны 1942 года, калі ўсіх яўрэяў сабралі ў некалькі дамоў, абгарадзіўшы іх і стварыўшы гета. Ва ўсіх яўрэяў былі  апазнавальныя знакі ў выглядзе жоўтых зорак . Аднойчы не вярнуўся ніхто, каго адправілі пракладаць дарогу.

 У сонечны дзень 1 чэрвеня 1942 года пачалася ліквідацыя Пліскага гета. Выводзілі яўрэяў  невялікімі групамі з невялікім інтэрвалам у часе. Перад гэтым ужо былі выкапаны дзве вялікія ямы, яўрэям нельга было выходзіць на вуліцу і трэба было зачыняць вокны. Канваіравалі яўрэяў у асноўным паліцэйскія. Перад расстрэлам ім загадвалі распрануцца. Было некалькі спроб  збегчы з месца расстрэлу, але ўсё гэта скончылася для яўрэяў трагічна.

 Сёння ў вёсцы ёсць жывыя сведкі, якія бачылі гэтую  трагедыю сваімі вачыма. Яны расказваюць, што яшчэ тры дні на месцы расстрэлу варушылася зямля і чуліся стогны, а потым гэта месца было пасыпана чымсьці і падпалена. У той дзень было забіта 412 яўрэяў.

Гэты дзень добра помніць і Мошэ Цымкінд, колішні жыхар нашага мястэчка, а зараз грамадзянін Ізраіля. Гэта ён у 1999 годзе прыехаў у Пліса са сваім сынам, каб выканаць свой грамадзянскі доўг – паставіць памятны знак на месцы расстрэлу яго маці,сястры, брата і ўсіх местачкоўцаў, якія загінулі ў гэты трагічны дзень.

Машэ Цымкінд  успамінае, што яму ўдалося выжыць дзякуючы таму, што ён схаваўся на гарышчы свайго дома. У гэты дзень – 1 ліпеня 1942 года з 412 яўрэяў у Плісе засталіся ў жывых толькі двое – ён і жанчына Чорна-Лея Гінзбург. Лёс абярог яго і пасля гэтага страшнага дня. Ён знайшоў “схрон” у нашых землякоў, сваіх аднакласнікаў: Сцяпана Фаміча Мяцеліцы і Канстанціна Іванковіча.  Там не толькі яго схавалі і накармілі, але і дапамаглі звязацца з партызанамі.

З самага першага дня акупацыі мястэчка, яго жыхары  ўключыліся ў барацьбу з нямецкімі акупантамі. На тэрыторыі Пліскага раёна дзейнічалі партызанскія брыгады імя Суворава і “Кастрычнік”,  на базе якіх быў створаны падпольны райком камсамола. У верасні 1942 года ЦК ЛКСМБ сакратаром Пліскага падпольнага райкома была зацверджана Ганна Іванаўна Кісялёва. 15 снежня 1942 года да яе далучыўся Пляхневіч Мікалай Аляксандравіч, які быў прызначаны сакратаром па прапагандзе. З гэтага часу Пліскі падпольны райком стаў дзейнічаць як калегіяльны орган.

З 1942 года на базе партызанскіх брыгад быў створаны Пліскі падпольны райком партыі, яго сакратарамі былі: Юрчанка Фёдар Кірылавіч, Кулічкоў Фёдар Яфімавіч, членамі райкома -  Кісялёва Ганна Іванаўна, Усаў Мікалай Ягоравіч, Юкша Іван Іосіфавіч.

Фёдар Кірылавіч Юрчанка ( партызанская мянушка “Вятроў”) нарадзіўся 13 верасня 1913 года ў вёсцы Прудок Веліжскага раёна Смаленскай вобласці. З 1931 года быў на педагагічнай рабоце. З лютага 1942 года - камандзір атрада “Кастрычнік”, потым камандзір аднайменнай брыгады. Адначасова са жніўня 1943 года па май 1944 года -  сакратар Пліскага падпольнага РК КПБ. У 1945-1976 г.г. працаваў педагогам у Шаркаўшчынскім раёне, жыў у вёсцы Більдзюгі гэтага ж раёна.

Вось што ўспамінае пра гэты час Мікалай Ягоравіч Усаў, былы камісар 1-й брыгады імя Суворава.

“ Пліскі раён Віленскай вобласці,  у якім брыгада “Спартак” рыхтавалася разгарнуць баявыя дзеянні, меў важныя ў стратэгічных адносінах камунікацыі. Чыгунка Маладзечна-Полацк перасякала яго з поўдня на поўнач. Ад Плісы ішлі шашэйныя і грунтовыя дарогі, звязваючы гарнізоны праціўніка на станцыях Круляўшчызна, Падсвілле, Зябкі і Празарокі. У гэтых месцах былі склады, аэрадромныя пляцоўкі, шпіталі, рамонтныя службы забеспячэння. Гаспадарыла тут 401 ахоўная дывізія. Яна не толькі ахоўвала камунікацыі, але і ўстанаўлівала “новы парадак”.

Амаль усюды дзейнічалі валасныя або,  як іх тут называлі, гмінныя ўправы, паліцэйскія ўчасткі. Бургамістры і старасты спраўна збіралі з насельніцтва падаткі і малако, паводле загаду акупантаў выдзялялі фурманкі, пасылалі людзей на лесараспрацоўкі і рамонт дарог, будаўніцтва ўмацаванняў.”

Фашысты пільна вартавалі дарогі да вёскі Пліса, але партызанам удавалася праехаць у вёску. Былі выпадкі, калі яны вывозілі сыры і масла з маслазавода, хлеб з хлебазавода, хаця ўсё гэта прадназначалася немцам. Была тут і Клава Шакаладава, адважная разведчыцца Псуеўшчыны. Менавіта ў Пліса прывозілі яе на допыт.

2 ліпеня 1944 года Пліскі раён быў вызвалены 117 танкавай брыгадай 1-га танкавага корпуса 1-га Прыбалтыйскага фронта. Чырвоная Армія наступала з боку  вёскі Зябкі. Немцы, адчуваючы адступленне, спалілі ўсе дакументы і пакінулі Пліса. А позна вечарам у Плісу ўварваўся савецкі танкавы дэсант. Мястэчка было падпалена немцамі, а потым,  у ходзе артылерыйскай перастрэлкі,  запылала амаль уся Пліса. У гэты дзень каля могільніка быў падбіты савецкі танк Т-34. Экіпаж танка ў саставе Маісеева Уладзіміра Васільевіча, Кочкіна Івана Пятровіча, Шалаева Георгія Максімавіча загінуў. Астанкі танкістаў былі пахаваны мясцовымі жыхарамі на мясцовых могілках, а затым перазахаваны ў брацкай магіле г.п. Падсвілле.

У ліпені-жніўні 1944 года ўсе юнакі і  мужчыны прызыўнога ўзросту былі мабілізаваны на фронт, які перамяшчаўся на Захад.

Трэба сказаць і яшчэ аб тым, што насельніцтва Плісы прымала актыўны ўдзел у матэрыяльнай падтрымцы дзяржавы ў гады вайны. Сведчаннем гэтаму - ксеракопія тэлеграмы, у якой гаворыцца: “Настаяцелю Пліскай царквы. Пазняку Філіпу Філіпавічу. Прашу перадаць веруючым, духавенству Пліскай царквы,  сабраўшым 5(пяць) тысяч рублёў і хлеб у фонд Чырвонай Арміі. Мой прывет і ўдзячнасць Чырвонай Арміі”

Іосіф Сталін.

За гады Вялікай Айчыннай вайны загінуў амаль кожны другі плішанін.

У 1944 годзе Пліса зноў стала цэнтрам Пліскага раёна, але пасля вайны ў вёсцы амаль не захавалася будынкаў. Адступаючы, немцы спалілі вёску. Не было дзе размясціць дзяржаўныя ўстановы, таму яны былі пераведзены ў г.п.Падсвілле. Так да апошняга дня існавання Пліскага раёна ўсе ўстановы былі ў Падсвіллі, а раён называўся Пліскім.

У 60-я гады, калі ў Плісе з’явілася вайсковая часць, у весцы пражывала без малага 1000 чалавек. У вёсцы былі:  ветэрынарная лячэбніца, бальніца на 10 ложкаў, школа, бібліятэка, клуб. Працавалі такія прадпрыемствы, як цагляны завод, масласырзавод, на якім працавала 70 чалавек. Трэба сказаць, што пліскія сыры вывозілі ў Маскву і Ленінград. Самым вялікім з прадпрыемстваў быў райкамбінат. У той час яму падпарадкоўваліся невялікія прадпрыемствы ў Лужках, Докшыцах, працавала там крыху больш за 300 чалавек.

Зараз вёска Пліса з’яўляецца цэнтрам сельскага Савета, на тэрыторыі якога размешчана 55 вёсак з насельніцтвам 2689 чалавек. У сельсавеце чатыры ААТ:  “Мнюта”,  “Мацюкова”,  “Сельцы”,  “Салаўінае”. На тэрыторыі сельскага Савета знаходзіцца 5 азёр : Пліскае, Мнюцкае, Вялецкае, Акунёўскае і Пратасаўскае.

Вёска Пліса – адна з самых вялікіх вёсак раёна. На вялікі  жаль, як і ўсе вёскі, наша таксама старэе,  і кожны год колькасць насельніцтва памяншаецца. На працягу апошніх двух год колькасць насельніцтва вагаецца ў межах 500 чалавек.

Тут дзейнічае дарожна-будаўнічая арганізацыя СПМК-33, якая заснавана 1 сакавіка 1975 года. Займаецца яна будаўніцтвам  у многіх раёнах Віцебшчыны.

Акрамя гэтага, працуюць дарожныя ўчасткі ад ДЭУ-35 і ДРСУ-145.

Царква Святой Параскевы 

Архітэктурны помнік ХІХ ст.

У пісьмовых крыніцах пліская царква ўпамінаецца ў к. ХVІІІ ст. Царква носіць імя Святой Параскевы.

      Існуе біблейскае паданне аб Пакраскеве, якое пераносіць нас у ранняе хрысціянства ў сярэдзіну ІІ стагоддзя.

 У ім гаворыцца, што бацькі Параскевы былі заможнымі людзьмі, набожнымі хрысціянамі. Пасля іх  смерці дзяўчына раздала маёмасць бедным і прыняла пастрыг. Яна прапаведвала слова Божае, схіляла людзей да сапраўднай веры.

     Але злыя языкі ўзвялі паклёп на Параскеву. Ёй выпаў цяжкі іспыт – прадстаць перад судом імператара Антонія Пія, які славіўся сваёй жорсткасцю. Аднак Параскева не адраклася ад сваёй веры. Пасля бязлітасных катаванняў яе кінулі ў кацёл з кіпячай смалой. Але адбыўся цуд. Параскева засталася жывой. Не паверыўшы ўбачанаму, імператр прыказаў брызнуць на яго з катла. І як ў пакаранне за жарстокасць, смала выпаліла  вочы Антонія. Добрая Параскева змагла вылечыць яго,тым самым даказаць, што перад ім сапраўдная святая.

   Яшчэ не адзін раз на яе долю выпадалі розныя выпрабаванні. Стаўшы ахвярай новага здрадніцтва, яна трапіла ў рукі ўладара Таросія, які катаваў яе, а затым прыказаў адсячы галаву мячом.

   Параскева загінула, але душа яе ўзняслася на неба і прадаўжае паказваць людзям праўдзівы шлях.

   Новы будынак быў узведзены ў 1887 годзе ў рэтраспектыўным рускім стылі. Мураваны храм мае тыповую чатырохчастковую структуру, якая складаецца са званіцы, трапезнай, малітоўнай залы, абсіды.

44 гады настаяцелем царквы быў Пазняк Філіп Філіпавіч. Нарадзіўся ён у 1881 годзе ў вёсцы Стаўрова Відзаўскага павета Віленскай губерніі ў сялянскай сям'і. Сям'я была веруючай, ды інакш у тыя часы быць не магло. Любоў да Бога, вера ў яго, прывялі да рашэння пасвяціць сваё жыццё служэнню Богу. Ён паступае ў Віленскую царкоўна-настаўніцкую псаломшчыцка-пеўчую школу, якую заканчвае ў 1901 гадзе. Пасля яе заканчэння, пэўны час служыць псаломшчыкам у розных цэрквах, потым - дыяканам у Панявежысе.

У 1914 годзе пачынаецца Першая сусветная вайна ён заканчвае
пастырска-месіянерсктя курсы ў Маскве і становіцца ваенным свяшчэннікам. Вайна - гэта заўсёды жах, гэта смерць, калецтва, голад і холад. У такія моманты асабліва важна духоўная падтрымка чалавека.  3 1916 па 1918 год ён - свяшчэннаслужыцель I лазарэта 45 пяхотнай дэвізіі.

Падняць дух, даць веру ў будучыню было яго галоўным абавязкам. Працаваць у  такіх умовах вельмі складана. Гэта патрабуе вялікіх душэўных намаганняў, бо кожнаму з параненых, увечаных вайной ён  паказваў не толькі шлях да Бога, але і аддаваў частку сваёй душы.                                                                

Потым амаль год служыў псаломшчыкам царквы ў Лужках. 3 27 ліпеня 1919 года настаяцель Пліскай царквы.  Гэта таксама не былі лёгкія гады ішла савецка-польская вайна, потым тэрыторыя Заходняй Беларусі была далучана да Польшчы. А польскія ўлады   праводзілі палітыку рэлігійнай нецярпімасці да праваслаўнай болышасці беларускага насельніцтва. Менавіта ў гэтыя часы палова цэркваў была ператворана ў каталіцкія касцёлы.

Тады ж у гэтыя гады, ён атрымлівае свае першыя ўзнагароды.  У 1922 годзё ён  узнагароджаны набедранікам, у 1925 годзе – скуфіяй. Гэтыя ўзнагароды - часткі аблачэння свяшчэнніка. У пасведчані Віленскай епархіі гаворыцца: "Настоятель Плисской церкви священник Филлип Позняк за отлично усердную службу Церкви  Божей удостоен награждения скуфией, согласно решения архиепископа Виленского и Лидского Феодосия" . У 30-я гады быў узнагароджаны наперстным крыжам. Гэха асобы крыж: альбо ўпрыгожаны  эмалью альбо меў пазалоту.

У 1941 годзе пачынаецца Вялікая Айчынная вайна.  Пачаліся цяжкія гады акупацыі.  Прыйшлося  пацясніцца яго сям'і, бо ў доме пасяліліся немцы, якія выдзелілі гаспадарам адзін пакой. Царква ў гады вайны працавала. Вера ў Бога давала людзям надзею на перамогу і лепшае будучае. I зноў праяўляюцца лепшыя якасці гэтага чалавека.  Ён заступаецца за многіх аднавяскоўцаў, якія былі арыштаваны ў пачатку вайны. Дзякуючы яму засталіся жыць Тоўсцік Алег, Паляк Дзімітрый - старшыня сельскага Савета.

Калі Пліса было вызвалена ад нямецкіх акупантаў, а адбылося гэта 1 ліпеня 1944 года, Філіп Філіпавіч праводзіў вялікую працу па зборы сродкаў у фонд абароны.  За гэту працу ён атрымаў тэлефанаграму,  у якой гаворыцца: "Священнику Плисской церкви Позняку Филлипу. Прошу передать верующим и духовенству Плисской церкви, собравшим 5 тысяч рублей и хлеб в фонд Красной Армии  мой привет и благодарность Красной Армии. Сталин".

У 1945 годзе ён атрымлівае ўказ упраўляючага літоўскай епархіяй архіепіскапа Васілія Мінскага і Беларускага аб узнагароджанні яго за старанную службу царкве Божай санам пратаіерэя.

Адносіны паміж царквой і савецкай  уладай ніколі не былі цеснымі, (можа толькі выключэнне - перыяд Вялікай Айчыннай вайны). 3 1958 года служба ў царкве была забаронена.  I гэта былі бадай што самыя цяжкія гады ў жыцці  гэтага  чалавека.  Ён быў ужо ў сталым узросце, не вельмі добрым было здароўе. Ды і супрацьстаяць сістэме савецкіх атэістаў не змог бы любы чалавек.  Нягледзячы на ўсе намагані свяшчэнніка, службы ў царкве так і не аднавіліся. А ў 1963 годзе Філіпа Філіпавіча не стала. У 1964 годзе царква была афіцыйна зачынена.

Прайшоў час, змяніліся адносіны паміж царквой і уладай. У 1990 годзе дзейнасць царквы святой Параскевы была адноўлена.

 

Паданні і легенды пліскага краю

 

Замкавая гара,

Мнюта, Люціца.

 

На паўднёвым беразе Пліскага возера ёсць гара, якую ў народзе называюць Замкавай. Захавалася легенда аб Замкавай гары і аб назвах рэчак Мнюта і Люціца.

На высокім месцы, каля берага возера, у замку жылі дзве прыгажунні-княжны: старэйшая Марыя, якую бацька зваў Манюціцай і малодшая Люцыя (Люціца).

Здарылася неспадзяванае: Марыя пакахала сына рыбака, спрытнага юнака, якога часта сустракала на беразе возера, калі той дастаўляў у замак рыбу да княжацкага стала. Сям’я рыбака жыла на беразе, што пясчаным клінам уразаўся ў возера (зараз гэтыя мясціны называюць “Кужэльнікам”). Не мог князь змірыцца з выбарам дачкі. У адну з цёмных начэй, калі Марыя пайшла на спатканне з любым, вартаўнікі схапілі юнака і больш яго ніхто не бачыў. Праз некаторры час знікла Марыя. Хадзілі чуткі, што хтосьці бачыў, як дзяўчына кінулася ў возера. Доўга шукала і гукала сваю любую сястру малодшая Люцыя, але дарэмна. Ніхто не ведаў, дзе прапала Люцыя, але і яе не стала ў замку.

Кажуць, яна не вытрымала расстання з сястрой і знайшла спакой ў чыстай вадзе возера.

Мінуў час, не стала замка, дрымучы лес вырас на Замкавай гары, а гісторыя замка засталася ў назве рэчак. Адна рэчка – Манюціца (Мнюта) ціха выцякае з возера на прастор палёў і лугоў, нібыта хоча паведаць свету аб нечым патаемным і сумотным, аб трагічным лёсе кахання. А другая рэчка – Люціца, упадае ў возера, нібыта імкнецца ў ім штосці адшукаць, як калісьці шукала малодшая княжна сваю старэйшую сястру.

Рака Мнюта, правы прыток Дзісны на тэрыторыі Глыбоцкага раёна, выцікае з возера Пліса, цячэ праз возера Мнюта і Вялец.

 

Чорны ручэй.


Дарога Вільня – Глыбокае – Полацк, якая ішла праз вёску Пліса, звязвала Літоўскае і Полацкае княствы. Багатыя купцы з мноствам тавараў пераязжалі з аднаго княства ў другое, ішоў бойкі абмен таварамі. На начлег падарожнікі спыняліся там, дзе іх заставала ноч. Не даязджаючы да Глыбокага, на прыгожай лясной паляне, дзе весела журчаў ручэй, размясцілася карчма. Цяжка было зморанаму чалавеку абмінуць гасцінны будынак, дзе можна і самому адпачыць і каня накарміць.

Гаспадар карчмы, як кажуць людзі, быў звязаны з бандытамі рабаўнікамі. Купцоў з таварамі часцей за ўсё ніхто не чапаў, але калі купец вяртаўся назад з грашыма, залатымі і дарагімі камянямі, то карчмар даваў знаць аб гэтым бандытам. І лёс багатага купца быў вырашаны. Купца забівалі, а нарабаванае дабро дзялілі паміж сабой бандыты. Ад крыві нявінных забітых людзей вада ў ручаі стала чорнай, а божая кара пала на гаспадара карчмы і яго “сяброў”. Аднойчы ноччу, калі п’яныя і змораныя пасля гульні ў карты рабаўнікі паснулі, карчма загарэлася. Усе загінулі на агні так і не прачнуўшыся. А вось золата карчмара, якое ён хаваў дзесь пад падлогай, засталося ў зямлі назаўсёды.

На сённяшні дзень месца, дзе калісь рабілі свае чорныя справы бандыты-рабаўнікі, называецца “Чорны ручэй”. Вада ў тым ручаі і сапраўды здаецца чорнай, нават ў самы сонечны летні дзень. А здараецца ноччу прайсці па старай дарозе чалавеку, то ў поўнач, на месцы згарэўшай карчмы, можна ўбачыць чырвонае полымя кастра. Гэта паказваецца людзям схаванае ў зямлі багацце.

 Нашы перпектывы

  

Пішуць вучні…

 

                                 Чароўны куточак   

                                                                                                                          “Дзе мой край?”—запытаўся аднойчы ў сваёй няўрымслівай душы Уладзімір Караткевіч  і атрымаў у адказ шчымлівае:”Там, дзе вечную песню пяе Белавежа…” Памятаеце?А ці спрабавалі вы адказаць на пытанне, якое так хвалявала пісьменніка? Мне ж сэрца падказвае: м

Сайт знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі!

Усе пажаданні і заўвагі пішыце на адрас: tatyanka.truhanova@mail.ru

© plissch

Сделать бесплатный сайт с uCoz