ДУА "Пліская дзіцячы сад -

сярэдняя школа

Глыбоцкага раёна" 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Над сайтам працуюць:

Труханава Т.Г., настаўніца інфарматыкі

і Труханава А.А., вучаніца 8 класа.

 

 

Удзячны за ўвагу!

ГІСТОРЫЯ ШКОЛЫ

 

          Мы можам з упэўненасцю сцвярджаць, што гісторыя Пліскай школы пачынаецца задоўга да 1863-га года, калі яна ўпершыню ўпамінаецца ў пісьмовых крыніцах. У 1863 годзе гэта было народнае вучылішча, якое адносілася да Міністэрства народнай асветы. У праграму навучання ўваходзілі Закон Божы, руская мова, пачаткі арыфметыкі, царкоўныя спевы, рамёствы (для хлопчыкаў) і рукадзелле (для дзяўчынак). Будынак школы знаходзіўся на скрыжаванні сучасных вуліц Леніна і Глыбоцкай (зараз там знаходзіцца будынак сельсавета, а раней быў побач помнік Ю.Пілсудскаму).  Утрымлівалася за кошт дзяржаўнага казначэйства і сялян. У 1887/88 н.г. вучыліся 34 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі, а ў 1900/01н.г. – 63 хлопчыкі і 18 дзяўчынак. Настаўнікамі працавалі: Марыя Шалепіна (дачка свяшчэнніка, скончыла Віленскае жаночае духоўнае вучылішча), Аляксандра Лабанава (скончыла Сіроцкі інстытут у Пецярбургу), Мікалай Сечка (выхаванец Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі) і іншыя.

         У 1938 годзе, пры Польшчы, была пабудавана новая школа на сучаснай вуліцы Леніна, дзе пасля быў прамкамбінат. Школа пабудавана літарай П, мела сем класаў. Класныя пакоі былі вялікімі і ўтульнымі.  Перад адкрыццём школу асвяцілі. На цэрымонію асвячэння  сабралася шмат людзей. Вучні пастроены па класах, ксёндз правёў малебен. Пасля гэтага ўсіх частавалі кавай.

           Дырэктарам школы быў Альхімовіч.  Па суботах абавязкова ў школу прыходзілі настаяцелі царквы і касцёла. Закон Божы вывучаўся праваслаўнымі і католікамі паасобку. У гэтай жа школе навучалася вялікая колькасць яўрэйскіх дзяцей. Яны вучыліся да абеда, а пасля абеда хадзілі ў хэдэр, там навучанне было круглагадовым, за выключэннем канікул на Песах.

       У 1939 годзе, пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, школа стала савецкай. Тут у 1939г. была арганізавана піянерская арганізацыя, у якой было сем атрадаў. Старшымі піянерважатымі былі Мядзведзева В., Бубен В.

          У гады нямецкай акупацыі будынак школы быў забраны пад нямецкую ўправу, а школа знаходзілася ў некалькіх жылых дамах (у тым ліку і ў яўрэйскіх). Школа дзейнічала, навучанне вялося на беларускай мове. Праўда, падручнікі мелі фашысцкую сімволіку, змяшчалі фотаздымкі А.Гітлера. Дырэктарам школы ў гэты  перыяд быў Рудак Рыгор Георгіевіч, чалавек вельмі разумны і тактоўны. Пры адступленні немцаў школа, як і многія будынкі Плісы, была разбурана і спалена.

          Пасля вызвалення Плісы дзейнасць школы была адноўлена. Яе будынкі знаходзіліся  ў розных месцах. Дырэктарамі школы былі: Шураеў Васіль Пятровіч (пр. 1945 -1949г.г.), Каваленка Васіль Філіпавіч (1949 -1955г.г.).

      З 1952-га года школа атрымала статус сярэдняй. У 1955 годзе адбыўся першы выпуск дзесяцікласнікаў: 21 вучань атрымаў атэстат аб сярэдняй адукацыі.

        З 1955-га па 1965-ы год дырэктарам школы быў Багамаз Леанід Мітрафанавіч. На гэтай пасадзе яго змяніў Шведаў Рыгор Іванавіч. Дзякуючы яго хадатайніцтву раённыя ўлады прымаюць рашэнне аб будаўніцтве новага будынка школы на 320 месц. У будаўніцтве школы прымаюць удзел вучні і настаўнікі школы. Да канца 1968 года школа была пабудавана, а 18 студзеня 1969 года адбылося яе ўрачыстае адкрыццё, на якім прысутнічалі не толькі вучні і настаўнікі, але і бацькі, і шматлікія госці.

       У 1969 годзе ў школе налічвалася 216 вучняў і працавала 16 настаўнікаў.

         Вучні школы па працягу многіх год прымаюць актыўны ўдзел у алімпіядным руху па чарчэнні, фізіцы, хіміі, матэматыцы, нямецкай мове, па беларускай мове і літаратуры, матэматыцы, фізіцы, эканоміцы, гісторыі.  Займаем прызавыя месцы. Па эканоміцы і фізіцы прымалі ўдзел і ў абласных алімпіядах і паказалі дастойныя вынікі.

     Школьнікі ўдзельнічалі ў разнастайных аглядах-конкурсах: на выкананне атраднай песні з мастацкім афармленнем “Раўненне на подзвіг бацькоў”, санітарных дружын, мастацкай самадзейнасці, спартыўных аглядах-конкурсах, спаборніцтвах па кулявой стральбе, лыжных гонках, лёгкай атлетыцы, валейболе.

         На базе школы ў 1970-я – 80-я гады працаваў піянерскі лагер, а пасля – школьны лагер працы і адпачынку. Школьнікі займаліся праполкай буракоў у калгасе “Кастрычнік”, ладзілі розныя цікавыя мерапрыемствы, а ў канцы змены ездзілі на экскурсіі ў Мінск, Хатынь, Кіеў, Маскву. Паездкай у Маскву на ВДНГ у 1977 годзе  была ўзнагароджана і настаўніца матэматыкі школы Баярынава Іна Фядотаўна. Пуцёўку выдзеліў райкам прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі за работу начальнікам у піянерскім лагеры.

 

Сайт знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі!

Усе пажаданні і заўвагі пішыце на адрас: tatyanka.truhanova@mail.ru

© plissch

Сделать бесплатный сайт с uCoz